Главная
$ 3.04€ 3.54100₽ 3.82

Пн-Пт 09:00 - 18:00 

+375 29 196-92-35

Время работы: Пн-Пт 09:00 - 18:00 (после 18:00 возможна встреча по предварительной записи) 
Сб., Вс. выходной (возможна встреча по предварительной записи) 
 
220030 Республика Беларусь, Минск,
ул. Энгельса 34, офис 110 (1 -й этаж), офис 301 (3- й этаж)

Нечаканая правінцыя

Вы здесь
Маршрут: 
Мiнск - Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка - Мiнск
Длительность тура: 
1 день
Транспорт: 
Автобус
Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка

Стоимость тура

Дата отправления Кол-во дней Дата прибытияСтоимость тура
Цена на одного человека Услуга по организации тура + проезд
19.10.2025 1 19.10.2025
1 700.00 руб.
(0-5 лет) 160.00 руб.
(5-16 лет) 160.00 руб.
0.00 руб.
(0-5 лет) 0.00 руб.
(5-16 лет) 0.00 руб.
Купить тур

Фотогалерея

Нечаканая правінцыя-467044856
Нечаканая правінцыя-1088663964
Нечаканая правінцыя-1021097391
Нечаканая правінцыя-1134257140
Нечаканая правінцыя-219628745
Нечаканая правінцыя-1646874729

Описание маршрута

Выезд в 9:00.
Першым на нашым шля­ху будзе Івянец, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны Касьцёл Св. Алексея (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай.
У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага ча­су — у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага Музея Традыцыйнай Культуры, размешчаная ў за­лах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у Майстэрні Керамікі ўбачым працу ганчара — відовішча зачароўвае!
Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага ком­плек­су пачатку ХХ стагоддзя наведаем музей мясэчкавага быту. Сені, кух­ня, спаль­ня, сталовая, за­ла добраўпарадкаваны так, як гэта бы­ло ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі на­ро­да…
Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы Дзераўная. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.
Наступны пункт нашай вандроўкі — старажытнае селішча Налібокі са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя Налібокская Пушча — тут своеасаблівыя "вароты" ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 го­дам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб'ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны за­вод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два хра­мы ХХ стагоддзя.
У вёсцы Янкавічы накіруемся ў сядзібу "Налібоцкія Кашы". Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут Вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і пачастунак: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава — галоднымі не застанецеся!
Адпраўляемся дадому — і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. "белым касцёлам" — збудаваным на бы­лой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. Касцёлам Св. Міхаіла Архангела францысканскага кляштара. Белакаменны храм з'яўляецца яркім увасабленнем "віленскага" барока — і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць — такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульп­ту­ра Хрыста. Тут мы пасмакуем Францішканскія Прысмакі ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр'ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр'янам Янушкевічамі.
Вяртанне ў Мінск праз веску Малая Люцынка. Тут у 1840 — 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую "Пінскую шляхту". Ад до­ма амаль нічога не засталося, але ўбачым помнік на месцы до­ма пес­ня­ра... Чытаем класіку, спадарства!

Примечание по туру

Продолжительность экскурсии: 110 км, 10 гадзiн
Место начала экскурсии: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Место окончания: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

В стоимость входит

Праезд аўтобусам туркласу;
Экскурсія па маршруце;
Агляд г. Івянца;
Наведванне Музея традыцыйнай культуры ў Івянцы;
Майстар-клас па кераміцы;
Наведванне Музея мястэчкавага побыту;
Наведванне касцёла Св. Міхала Арханёла ў Івянцы;
Частаванне Францішканскімі прысмакамі ў манастырскай кавярні;
Наведванне касцёла ў Дзераўной 1590 г.;
Наведванне вескі Налібакі и сядзібы "Налібоцкія кашы";
Пачастунак на сядзібе;
Прыпынак ў Ма­лой Люцынцы.

Файлы для скачивания

Заказать тур

CAPTCHA
Подтвердите, что Вы не робот

Рекомендуемые туры

Смак белорусских местечек-343864162
1 день
01.11.2025
175.00 руб.
(175 BYN)
Искусство и ремесло-244453050
1 день
20.11.2025
200.00 руб.
(200 BYN)

Обратная связь

CAPTCHA
Подтвердите, что Вы не робот

ООО «БогемияТрэвел»

Свидетельство о регистрации №192198454, выдано 22 января 2014 г. Минским горисполкомом.

Логотипы платежных систем

Контакты

  • Адрес: 220030 Республика Беларусь
    Минск, ул. Энгельса 34, офис 110 (1 -й этаж)

  • Тел: +375 17 399 79 72

  • Mail: info@bogemia.by

Создание сайта 3soft.by
 создание сайта