Главная
$ 3.2420€ 3.5232100₽ 3.72

Пн-Пт 10:00 - 19:00 

+375 29 196-92-35

Время работы: Пн-Пт 10:00 - 19:00
Сб., Вс. выходной (возможна встреча по предварительной записи) 
 
220030 Республика Беларусь, Минск,
ул. Энгельса 34, офис 110 (1 -й этаж)
ул. Энгельса 34а/1 офис 101

Сядзiбы старажытнай Мiншчыны

Вы здесь
Маршрут: 
Мiнск - Станькава — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск" — Беларускі скан­сен - Мiнск
Длительность тура: 
1 дзень
Транспорт: 
Автобус

Стоимость тура

07.11.2021
1 дзень
у наяўнасці
75 руб.

Фотогалерея

Сядзiбы старажытнай Мiншчыны-651709812
Сядзiбы старажытнай Мiншчыны-214123612
Сядзiбы старажытнай Мiншчыны-1308539298
Сядзiбы старажытнай Мiншчыны-204033185

Описание маршрута

Выезд з Мінска ў 8 -00.
СТАНЬКАВА — старадаўняе мястэчка, якое дасягнула свай­го росквіту дзякуючы беларускаму шляхецкаму ро­ду фон Гутэн-Чапскіх. На працягу XVIII — пачатку XX стагоддзяў Станькава бы­ло цэнтрам шырокіх уладанняў Гутэн-Чапскіх, дзе вялася гаспадарка па прагрэсіўнай еўрапейскай тэхналогіі. І сёння нягледзячы на значныя разбурэнні адчуваецца раз­мах і тонкі густ уладальнікаў маёнтка. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 — 1901 гг. Час яго кіраўніцтва — росквіт эканамічнага і культурнага жыцця Менска. Тут, у Станькаве, ён пахаваны. Падчас экскурсіі мы прагуляемся па тэрыторыі бы­лой сядзібы, агледзім сельскагаспадарчыя пабудовы, уязную бра­му, "Скарбніцу", дзе пры Чапскіх захоўвалася нумізматычная калекцыя і знаходзілася бібліятэка. У Станькава захаваўся яшчэ і выдатны парк на беразе ракі з адрэстаўраванымі масткамі і альтанкай-ратондай, дзе можна зрабіць нядрэнныя фота. Далей паглядзім на Свята-Мікалаеўскі храм, дзе на пачатку ХХ стагоддзя служыў Фёдар Чарняўскі — бацька СВЯТОЙ ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ. У храме захаваліся яе ручнік, абразы, кнігі. На магілцы Валянціны паблізу вёскі Крысава нават зімой стаяць ружы. У лю­бое надвор'е тут поўна паломнікаў — наведаем і мы гэтае месца…

Далей едзем у ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы". Гэта вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем — бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!

Потым пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. Тут бы­ла сядзіба Кастравіцкіх — захаваўся сядзібны дом на высокім беразе рэчкі Уса, пабудаваны з цэглы ў 1830-х гадах. Вакол — невялікі пейзажны парк. Захаваўся і двухпавярхоўны мураваны будынак стайні. Непадалеку — магіла знакамітага мастака, пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). Успомнім мы і знакамітага французскага паэта Гіёма Апалінэра (сапраўднае імя якога Вільгельм Кастравіцкі) — аднаго з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду...

Затым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Пасля смачнага АБЕДА яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500). Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — журналіст, паэт, блогер і заснавальнік са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

Напрыканцы едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы  — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, на­род­ную шко­лу... А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

Примечание по туру


 ДарослыДзiця да 16 гадоў
Кошт для 1 чал.75,0065,00

В стоимость входит

Праезд аўтобусам турк­лас­са
Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
Экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
Наведванне магілы Свя­той Валянціны Мінскай
Агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
Агляд бы­лой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
Экскурсія па валах Гарадзішча
Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
Майстар-клас па старадаўніх танцах
Абед на сядзібе
Фірменны сувенір

Файлы для скачивания

Заказать тур

CAPTCHA
Подтвердите, что Вы не робот

Обратная связь

CAPTCHA
Подтвердите, что Вы не робот

ООО «БогемияТрэвел»

Свидетельство о регистрации №192198454, выдано 22 января 2014 г. Минским горисполкомом.

Логотипы платежных систем

Контакты

  • Адрес: 220030 Республика Беларусь
    Минск, ул. Энгельса 34, офис 110 (1 -й этаж)

  • Тел: +375 17 399 79 72

  • Mail: info@bogemia.by

Создание сайта 3soft.by
 создание сайта